Памяць загінуўшых
09.12.2017
Мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінуўшых грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшлі ва ўстанове на гэтым тыдні (4.12-9.12): лінейка для 5-11 класаў з праглядам прэзентацыі “Трагедыя Хатыні”, якую падрыхтаваў актыў БРСМ установы; класную гадзіну ў форме завочнага падарожжа “Радзіма, апаленая вайной” у 4 класе правяла класны кіраўнік Жалезная З.І.; інфармацыйную гадзіну ў 10 класе “75-годдзе Хатынскай трагедыі” у форме відыалекторыя правяла класны кіраўнік Віктаровіч Н.К. У ходзе гэтых мерапрыемстваў была ўпамянута не толькі трагедыя в. Хатынь, але і в. Задуб’е.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці