Працоўная субота
04.12.2017
Субота, 2 снежня, была прысвечана карысным працоўным справам: “Навагоднія клопаты” прайшлі ў 6-7 класах пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 6 класа Антыкала Н.А., дзе вучні ўпрыгожвалі свае вучэбныя кабінеты да Новага года, акцыя “Дзень добрых сэрцаў” (прысвечаная Дню інвалідаў), у ходзе якой акцябраты піянерскай дружыны “Неспакойныя сэрцы” ўстановы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Цялушко Н.А. зраблі віншавальныя паштоўкі для дзяцей-інвалідаў, валанцёры роўнага навучання пад кіраўніцтвам трэнера Рылка А.Ю. правялі для вучняў 9-11 класаў занятак з элементамі трэнінга “Прафілактыка ВІЧ/СНІД”.
У гэту ж суботу каманда “Эрудыт” нашай установы прыняла ўдзел у турніры па інтэлектуальных гульнях сярод каманд юніёраў клуба “Што? Дзе? Калі?”, 8 вучняў адстойвалі гонар школы на ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці