Тыдзень прававых ведаў
20.11.2017
Тыдзень прававых ведаў прайшоў ва ўстанове з 13 па 17 лістапада. У ходзе тыдня вучні пашырылі веды аб сваіх правах, паняццях “правы” і “абавязкі”, “адказнасць”, пазнаёміліся з дакументамі па правах чалавека. У рамках тыдня прайшлі разнастайныя выхаваўчыя і прафілактычныя мерапрыемствы: акцыя “Прававая кветка” – члены МІГ пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Наумік Л.А. падрыхтавалі і распаўсюдзілі буклеты па правам дзіцяці; лекторый “Падлетак і закон” для 7-8 класаў; гульню-падарожжа “У краіне прававых ведаў” у 1 і 2 класах правяла педагог-сацыяльны Занька А.А.; сустрэча з участковым інспектарам Ганцавіцкага РАУС Жалезным А.А. “Закон і адказнасць” з вучнямі 8-11 класаў, у ходзе якой дзеці змаглі атрымаць адказы на ўсе свае пытанні; гульня-падарожжа “У краіне праў чалавека”, гадзіна зносін “Правы чалавека”, круглы стол “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, інфармацыйныя гадзіны “Правы чалавека і іх абарона” у 5 і 6 класах правялі класныя кіраўнікі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці