Субота спартыўная
13.11.2017
Праграма суботняга дня, 11 лістапада, была насычана мерапрыемствамі спартыўнага напрамку. Калектывы 8-9 класаў прынялі ўдзел у брэйн-рынгу “Усё пра здароўе”, які падрыхтавала класны кіраўнік 9 класа Мядзвецкая І.І. Спартландыя “Хуткія, ўмелыя, смелыя” (класны кіраўнік 3 класа Дзічка Л.С.) сабрала вучняў 2-4 класаў. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Жалезны У.А для 10-11 класаў арганізаваў спартыўныя эстафеты “Фізкульт-Ура!”. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Цялушко Н.А. прайшла акцыя “Мы за здароўе”, у якой прынялі ўдзел вучні 2-11 класаў.
У гэты ж дзень 11 вучняў выпускнога класа сталі ўдзельнікамі рэпетыцыйнага тэсціравання па беларускай мове. А каманда малодшых эрудытаў (3-4 клас) прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры, які прайшоў у РЦДЮТ.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці