Месячнік добраўпарадкавання
01.11.2017
Месячнік па добраўпарадкаванні ва ўстанове быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі: высяканне зараснікаў, абрэзка дрэў, збор смецця па вуліцы Я. Коласа, уборка абеліска загінуўшым аднавяскоўцам, добраўпарадкаванне воінскіх захаванняў (в. Макава), збор насення кветак, уборка і вываз лісця, падрыхтоўка кветнікоў да зімы, правядзенне агульнашкольнага суботніка і іншыя. У выніку агульных намаганняў і працы ўсіх - вучняў, настаўнікаў і тэхнічных работнікаў установы - былі добраўпарадкаваны прышкольная тэрыторыя, парк абеліска загінуўшым аднавяскоўцам у час Вялікай Айчыннай вайны, воінскія захаванні ў в. Макава, пляцоўка дзіцячага сада.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці