У суботу
29.10.2017
Апошняя субота кастрычніка была насычана мерапрыемствамі: класны кіраўнік 4 класа Жалезная Л.У. правяла для вучняў 2-4 класаў кніжнае свята “Ты з кнігай сябруй”, класны кіраўнік 8 класа Сіроткіна А.Р. арганізавала для вучняў 7-9 класаў віктарыну-падарожжа “Краіна правільнага харчавання”; каманда эрудытаў установы (10-11 клас) прыняла ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”; музей Якуба Коласа ў гэты дзень сустракаў удзельнікаў раённага конкурсу літаратурнага і дэкаратыўна-прыкладнога дзіцяча-юнацкага мастацтва “Нас слова паэта да творчасці кліча…”, у якім прынялі ўдзел і нашы вучні – Гаргун Віялета, Рылка Паліна і Саноцкая Аліна; завяршыўся суботні дзень ва ўстанове вечарам адпачынку “Танцуй з намі!”, арганізаваным педагогам-арганізатарам Цялушко Н.А.
![](sm_full.aspx?guid=46703)
![](sm_full.aspx?guid=46733)
![](sm_full.aspx?guid=46803)
![](sm_full.aspx?guid=46813)
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці