Нас слова паэта да творчасці кліча
29.10.2017
Раённы фестываль-конкурс літаратурнага і дэкаратыўна-прыкладнога дзіцяча-юнацкага мастацтва “Нас слова паэта да творчасці кліча” прайшоў 28 кастрычніка ва ўстанове на базе літаратурна-этнаграфічнага музея Якуба Коласа. Музей сустракаў 37 удзельнікаў конкурса з устаноў адукацыі раёна разам з іх кіраўнікамі. Нашы вучаніцы, другакласніца Гаргун Віялета і трэцякласніца Рылка Паліна, таксама прынялі ўдзел. Выступленні дзяцей ацэньвалі журы ў наступным складзе: Маляўка Т.У., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай раённай бібліятэкі, Пупач Г.М., адказны сакратар раённай газеты “Савецкае Палессе”, Мурашка В.А., ветэран педагагічнай працы, Табала Н.У., метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Маляўка Т.Л., метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.
Сустрэлі гасцей каля памятнага знака на месцы, дзе калісьці стаяла школка. Ва ўстанове гасцей віталі героі коласаўскай аповесці “На прасторах жыцця” Аленка і Сцёпка. Конкурс пачаўся з прадстаўлення выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва намінацыі конкурса “Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…”. Затым у музеі аматары паэзіі дэкламавалі творы ўласнага напісання і вершы Якуба Коласа.
Усе ўдзельнікі конкурса атрымалі сертыфікаты. А лепшыя па рашэнні журы ўзнагароджаны граматамі.
Н.А.Антыкала,
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры