Матуля - чароўнае слова
16.10.2017
Тыдзень з 09.10 па 14.10 быў прысвечаны самым родным, каханым, мілым людзям у жыцці кожнага чалавека – мамам. У рамках Тыдня маці “Матуля - чароўнае слова” ва ўстанове прайшлі наступныя мерапрыемствы: конкурс малюнкаў “Усмешка матулі”, у якім прынялі ўдзел 18 вучняў 1-6 класаў; акцыя “Павіншуй матулю” пад кіраўніцтвам актыва БРСМ, у ходзе якой вучні школы рыхтавалі віншавальныя паштоўкі сваім мамам, якія пасля актыў БРСМ передаваў мамам; віншавльны марафон “Павіншуем мам разам” – члены БРСМ павіншавалі мам пад час бацькоўскага сходу сувенірамі; класныя гадзіны “Цудоўна і пяшчотна гучыць слова “Мама”, “Мама – першае слова…”, “Конкурс чытальнікаў вершаў пра маці”, “Самы дарагі на свеце чалавек”, інфармацыйная гадзіна “Як гэта было – “Дзень маці”; літаратурна-музычны альбом “Мая мама лепшая ў свеце”; віншавальная праграмма “Свята мам”, якую падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага сада сваім мамам і бабулям; майстар-класы мам і бабуль-умеліц па вышыванні рушнікоў і пляценнні паясоў; канцэртная праграма “Любімым мамам”, якую вучні школы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Цялушко Н.А. і актыва БРСМ падрыхтавалі сваім мамам і бабулям пасля агульнашкоьнага бацькоўскага схода; вучні 1 класа падрыхтавалі сваім мамам віншавальныя паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі пад кіраўніцтвам выхавальніка ГПД Занька Л.У.; вучні 6-7 класаў і іх мамы сталі ўдзельнікамі ўрока “Здаровая сям’я – здаровая нацыя”, які падрыхтавала і правяла класны кіраўнік 6 класа Стрыжыч А.К.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці