Тыдзень спорту і здароўя
18.09.2017
Ва ўстанове з 11 па 16 верасня прайшоў Тыдзень спорту і здароўя. Тыдзень быў насычаны разнастайнымі спартыўнымі мерапрыемствамі: гульня “Два капітаны”, спартландыя “Магутныя, хуткія, ўмелыя”, турнір па футболе, спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і іншыя. У рамках тыдня 13 верасня ў агр. Хатынічы вучні нашай школы правялі таварыскія сустрэчы па футболе (хлопчыкі) і валейболе (дзяўчынкі) са сваімі равеснікамі з Хатыніцкай СШ і атрымалі перамогі. 15 верасня вучні нашай школы ў складзе зборнай раёна прынялі ўдзел у абласным занальным тэсціраванні па лёгкай атлетыцы "Трыста талентаў для каралевы", якое прайшло у г. Баранавічы. У суботу ў нашай установе прайшла спартландыя з удзелам бацькоў, а ў РЦДЮТ г.Ганцавічы каманда інтэлектуалаў 5-7 класаў прыняла ўдзел у гульні "Здаровыя дзеці - здаровая краіна".
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці