Разам з бацькамі
17.09.2017
Субота, 16 верасня, прайшла ва ўстанове пад дэвізам “Разам з бацькамі!”. На занятку з элементамі трэнінга “Сям’я – гэта важна!” бацькі разам з дзецьмі вырашалі, што неабходна, каб сям’я была шчаслівай, размяркоўвалі абавязкі паміж членамі сям’і, будавалі сямейнае дрэва. Бацькі і дзеці 2 і 8 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі спартландыі “Моцныя, хуткія, умелыя”, дзе атрымалі зарад энергіі і пазітыву. У выніку напружанай барацьбы пераможцамі стала каманда “Шустрыя”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці