ВІРТУАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ
Аўтары:
Амбражук Людміла Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Ганцавіцкага раёна;
Антыкала Наталля Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Ганцавіцкага раёна;
Занька Раман Анатольевіч, вучань;
Агалец Ірына Вадзімаўна, вучаніца
Мэта: знаёмства з экскурсійнымі аб’ектамі, прысвечаным жыццю і творчасці Якуба Коласа пад жас працы пісьменніка ў в. Люсіна.
Задачы:
- садзейнічаць развіццю ў вучняў пазнаваўчага інтарэса;
- умення арыентавацца на мясцовасці;
- навыку параўнання гістарычных фактаў і з’яў;
- садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю,беражлівых адносін да аб’ектаў гісторыі і культуры, да нацыянальнай спадчыны.
Працягласць экскурсіі: 2,5 гадзіны; 27 км.
Тып маршрута: аўтобусны, веласіпедны.
Маршрут экскурсіі: г.Ганцавічы –– в.Люсіна– г.Ганцавічы.
Змест
У ходзе экскурсіі запланаваны заезд на Дубаўское возера, прыпынкі каля памятнага знака, абеліска загінуўшым аднасяльчанам, урочышчы Яшукова гара і Целяшоў дуб, наведванне школьнага літаратурна-этнагарафічнага музея Якуба Коласа.
Складзены маршрут паслядоўна аб’ядноўвае выбраныя экскурсійныя аб’екты ў адзін інфармацыйна-аглядавы працэс пазнання гісторыі жыцця і працы Якуба Коласа ў в.Люсіна.
ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА ЭКСКУРСІЙНАГА МАРШРУТА “СЦЯЖЫНАМІ КОЛАСА”
Участак руху па маршруце
|
Месцы прыпынку
|
Аб’ект паказу
|
Працягласць (час)
|
Асноўны змест інфармацыі
|
г.Ганцавічы
|
алея Пісьменнасці
|
Помнік Якубу Коласу
|
5 хв.
|
Помнік Якубу Коласу, устаноўлены і адкрыты ў 2011 годзе да Дня беларускага пісьменства.
|
Ст.Люсіна
|
Дубаўское возера
|
Адно з улюблёных мясцін адпачынку Я.Коласа
|
5 хв.
|
Адно з улюблёных месц, дзе любіў адпачываць Якуб Колас.Успаміны пра возера ў этнаграфічным нарысе пра в.Люсіна
|
Ст.Люсіна
|
Каля чыгуначнага прыпынку
|
Месца, дзе сышоў з цягніка Я.Колас
|
3 хв.
|
Месца, дзе пачынаўся працоўны шлях маладога настаўніка
|
В.Люсіна (скрыжаванне вуліц Я.Коласа і Савецкай)
|
Каля памятнага знаку
|
Памятны знак, устаноўлены на месцы школкі, дзе працаваў малады настаўнік
|
5 хв.
|
Пачатак працы ў люсінскай школе, першыя перажыванні
|
В.Люсіна (скрыжаванне вуліц Я.Коласа і Крупеніча)
|
Каля абеліску загінуўшым люсінцам
|
Абеліск – месца, дзе раней стаяла хата пана падлоўчага Баранцэвіча
|
5 хв.
|
Размяшчэнне сядзібы пана падлоўчага Баранцэвіча. Тут успыхнула першае каханне паміж настаўнікам і дачкой падлоўчага Ядвісяй.
|
В.Люсіна (вул.Крупеніча)
|
-
|
Месцы, дзе раней стаяла карчма, размяшчаліся першыя могілкі
|
5 хв.
|
Гісторыя в. Люсіна, звесткі аб месцах, дзе бываў малады настаўнік
|
Лясны масіў за в.Люсіна
|
Урочышча “Яшукова гара”
|
Урывак з легенды пра Яшукову гару
|
5 хв.
|
Інсцэніроўка ўрыўка з легенды пра Яшукову гару
|
Лясны масіў за в.Люсіна
|
Урочышча “Целяшоў дуб”
|
Месца, дзе раней рос Целяшоў дуб, пад якім адпачываў Я.Колас
|
5 хв.
|
Целяшоў дуб – назва ўпамінаецца ў этнаграфічным нарысе пра в.Люсіна
|
Люсінскі дзіцячы сад –сярэдняя школа імя Я.Коласа
|
Школьны літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа
|
Экспазіцыя музея
|
20 хв.
|
Гісторыя жыцця і працы Я.Коласа. Экскурсанты ўбачаць прадметы побыту сялян пач. 20 ст.
|