Завяршылася акцыя "У школу з добрым сэрцам"
15.09.2017
У рамках агульнарэспубліканскай акцыі "У школу з добрым сэрцам" ва ўстанове з 1 жніўня па 15 верасня праводзілася дабрачынная акцыя па зборы канцылярскіх прыладаў да новага навучальнага года для дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.У акцыі прынялі удзел не толькі вучні, але і іх бацькі і настаўнікі. У выніку акцыі валанцёрамі атрада “Добрае сэрца” былі сабраны канцылярскія прылады, цацкі і адзенне. Сабраныя рэчы былі перададзеныя ў Ганцавіцкі раённы камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» для далейшай іх перадачы дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці