З жыцця лагера "Дружныя рабяты"
21.06.2017
Кожны дзень у лагеры "Дружныя рабяты" поўніцца цікавымі справамі, якія для дзяцей рыхтуюць выхавацелі. Так, у аўторак, 20 чэрвеня, бадай самым запамінальным мерапрыемствам стала гульня "Капітоша".
У сераду, 21 чэрвеня, рабяты наведалі Люсінскі сельскі клуб, дзе іх гасцінна сустрэла гаспадыня - загадчык клуба Занька Т.С. Тамара Сяргееўна арганізавала сярод дзяцей конкурс малюнкаў, правяла майстар-клас па стварэнню падзелак. Такія сустрэчы, безумоўна, прыносяць вялікую карысць дзецям.
З.Р.Занька,
кіраўнік лагера