Літаратурна-краязнаўчы гурток
"Спадчына"
Кіраўнік |
Антыкала Наталля Аляксандраўна |
Час і месца заняткаў |
Серада, 14.20 - 15.05 музей |
Заняткі у аб’яднанні па інтарэсах “Спадчына” дапамагаюць вывучыць гісторыю і культурную спадчыну Люсіна, жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Заняткі праводзяцца ў школьным літаратурна-этнаграфічным музеі.
Мэта:
Вывучэнне роднага краю, яго гісторыі, культуры, традыцый, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця павагі да спраў нашых сучаснікаў, гонар за поспехі і дасягненні землякоў. Пашырэнне цікавасці падлеткаў да гісторыі роднай вёскі.
Задачы:
- Удасканальваць краязнаўства як аснову адраджэння культурнай і гістарычнай спадчыны, захаванне нацыянальнай спадчыны вёскі Люсіна.
- Вывучыць гістарычную і культурную спадчыну Люсіна.
Заняткі ў рамках тыдня дадатковай адукацыі (07.09.2023)