Семинар учителей биологии
19.04.2017
19 красавіка ў нашай установе прайшоў семінар настаўнікаў біялогіі. Пасля азнаямлення з гісторыяй школы педагогі наведалі ўрок біялогіі ў 9 класе, на якім вучні разглядалі тэму "Будова і функцыі органа зроку". Настаўніца І.І.Мядзвецкая, як адзначылі яе калегі, правяла ўрок на высокім метадычным узроўні. На сваім пасяджэнні настаўнікі абмеркавалі пытанні выкладання біялогіі на павышаным ўзроўні. Напрыканцы семінара юныя экскурсаводы правялі для гасцей экскурсію па літаратурна-этнаграфічным музеі Якуба Коласа.
В.Р.Гайцюкевіч,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці