Весткі з прадметных алімпіяд
28.03.2017
На працягу трох дзён праходзілі раённыя прадметныя алімпіяды. У суботу, 25 сакавіка, вучні ўдзельнічалі ў адборачным этапе абласной алімпіяды: па матэматыцы (7 клас), па беларускай мове, рускай мове, фізіцы, геаграфіі, хіміі, біялогіі (8 клас), па англійскай мове, гісторыі (9 клас). Гэты дзень прынёс нашай установе адно першае месца, якое заваяваў дзевяцікласнік Занька Аляксей (настаўнік А.Р.Сіроткіна), стаўшы пераможцам алімпіяды па гісторыі.
27 і 28 сакавіка былі праведзены раённыя прадметныя алімпіяды па матэматыцы (5-6 класы), беларускай мове, рускай мове (5-7 класы), англійскай мове (6-8 класы), фізіцы, біялогіі , геаграфіі (7 клас), гісторыі (7-8 класы). У апошні алімпіядны дзень поспех усміхнуўся вучню 7 класа Заньку Раману, заваяваўшаму 2-е месца. Як і Заньку Аляксея, падрыхтавала Рамана настаўніца гісторыі А.Р.Сіроткіна.
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі і матэматыкі