Шматгранная субота
26.02.2017
Субота, 25 лютага, стаў днём, у які кожны вучань зрабіў спробу знайсці сябе як у прафесійнай будучыні, так і праявіць свой талент.
Для вучняў 9-11 класаў бібліятэкар Занька З.Р. арганізавала выставу кніг па прафарыентацыі. Лепшых футбалістаў выяўлялі вучні 5-7 класаў пад час гульні "Футбалісты, наперад!".
Кульмінацыйным момантам стала агульнашкольнае мерапрыемства "Твая хвіліна славы". Вучні паказалі сябе ў ролі вядучых, чытальнікаў, спевакоў, танцораў.
Суботні дзень завяршыўся дыскатэкай "Мы за здаровы лад жыцця".
Прыемная навіна прыйшла з райцэнтра: вучаніца 10 класа Сайка Ірына атрымала сертыфікат на раённым творчым конкурсевыявы літары стараславянскага алфавіта.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці