Новая шыльда на будынку
04.02.2017
3 лютага адбылося афіцыяльнае адкрыццё новай шыльды на будынку ўстановы. З'яўленне новай шыльды звязана з прысваннем імя Якуба Коласа дзяржаўнай установе адукацыі "Люсінскі дзіцячы сад - сярэдня школа". На мерапрыемстве прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэпублікі Беларусь першага, другога, трэцяга склікання Свірыд Аляксандр Уладзіміравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама Здрок Надзея Уладзіміраўна, старшыня Люсінскага сельскага выканкама Шкут Вячаслаў Аляксандравіч, ветэран педагагічнай працы, першы загадчык школьнага літаратурна-этнаграфічнага музея Якуба Коласа Мурсалім Ганна Фёдараўна.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці