Субота - з карысцю
22.01.2017
Трэцяя субота кожнага месяца з'яўляецца бацькоўскай. Нягледзячы на тое, што 21 студзеня быў рабочы дзень, у школе ўсё ж сабраліся бацькі.
Спецыялісты СППС Л.А.Наумік і А.Ю.Рылка запрасілі бацькоў на прэзентацыю "Падлеткавы суіцыд: што патрэбна ведаць бацькам".
Класны кіраўнік 5 класа А.А.Рабцэвіч абмеркаваў з бацькамі пытанні аб узаемаадносінах у сям'і.
Да круглага стала "Псіхалогія юнацкага сяброўства" запрасіў бацькоў класны кіраўнік 11 класа У.А.Савончык. Чым жывуць падлеткі сёння? З кім сябруюць? - гэтыя і іншыя пытанні былі агучаны пад час правядзення мерапрыемства.
А ў актавай зале РЦДЮТ прайшоў чарговы інтэлектуальны турнір для каманд 5-7 класаў. Толькі няўдалая канцоўка пазбавіла нашу каманду прызавога месца: у выніку люсінскія эрудыты занялі 4-е месца сярод дзевяці каманд.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці