Тыдзень літаратурнага чытання ў пачатковых класах
24.12.2016
З 19 па 23 снежня ў пачатковых класах нашай школы прайшоў тыдзень літаратурнага чытання. У панядзелак на лінейцы быў дадзены старт конкурсам "Сачыняем казкі, вершы, загадкі" і "Малюем ілюстрацыі да літаратурных твораў". На наступны дзень прайшла віктарына для вучняў 3 класа "Знаўцы мовы", якую правяла настаўніца Жалезная З.І. Ва ўсіх класах былі праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны "Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай". Настаўніцай Дзічка Л.С. у сераду быў праведзены адкрыты ўрок па чытанню ў 2 класе. Была адкрыта выстава творчых работ вучняў. Чацвер стаў днём паэзіі: у гэты дзень дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў вершаў "Заўжды плыві, вянок паэта", прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Завяршыўся тыдзень лінейкай, на якой прайшло ўзнагароджванне пераможцаў.
І.У.Арэшка,
настаўнік пачатковых класаў