Тыдзень дакладных навук
17.12.2016
З 12 па 16 снежня ў нашай установе прайшоў тыдзень дакладных навук, на працягу якога з вучнямі былі праведзены цікавыя мерапрыемствы. Адкрыўся тыдзень конкурснай праграмай "Шукальнікі скарбаў", удзельнікамі якой сталі каманды "Індзейцы" і "Піраты". Праграма падрыхтавана і праведзена настаўніцай Стрыжыч А.К.
Вучні 6-8 класаў прынялі ўдзел у турніры "Слоўныя гульні па інфарматыцы", які складаўся з наступных заданняў "Рэбусы", "Анаграмы", "Пачатак ёсць ...", "Чацвёрты лішні", "Выраж тэрмін", "Схаваная карцінка", падрыхтаваных настаўнікам Занька А.І.
"Сын Зямлі - Юрый Гагарын": пад такой назвай прайшло пазнавальнае мерапрыемства, праведзенае для адзінаццацікласнікаў настаўнікам Рабцэвічам А.А.
Рабцэвіч А.А. для камандаў 9 і 10 класаў арганізаваў правядзенне інтэрактыўнай гульні "На скрыжаваннях фізікі і біялогіі", пераможцам якой выйшлі вучні 10 класа.
Занька А.І. падрыхтаваў завяршальнае мерапрыемства тыдня - камбінаваны інтэлектуальны турнір з дзвюх гульняў: "Свая гульня" (тэмы: "Матэматыка", "Фізіка", "Інфарматыка", "Астраномія", "Рознае") і "Што? Дзе? Калі?" (15 пытанняў на веды і логіку). Перамогу ва ўпартай барацьбе атрымалі адзінаццацікласнікі, крыху апярэдзіўшы вучняў 9 і 10 класаў.
Стрыжыч А.К.,
кіраўнік метадычнага аб'яднання
настаўнікаў прыродазнаўчага цыкла