"Краіна Дабрыні"
08.12.2016
Гульня-падарожжа "Краіна Дабрыні", праведзеная 8 снежня з акцябратамі 1-2 класаў, прысвячалася тыдню добрых спраў. Пасля хвілінкі псіхалагічнага настрою адбылася гутарка аб добрых учынках. Затым рабяты адправіліся ў краіну Дабрыні, дзе іх чакалі цікавыя конкурсы: "Вясёлы шар", "Я хачу" і іншыя. У канцы падарожжа дзеці зачыталі законы дабра. А ў якасці падарункаў яны атрымалі закладкі-ангелочкі. Спадзяёмся, што пасля мерапрыемства ў дзяцей з'явіцца большае жаданне тварыць дабро і ставіцца да другіх з разуменнем і суперажываннем.
Л.У.Занька,
педагог-арганізатар