Першая субота зімы
04.12.2016
У першую суботу снежня не сумавалі нашы вучні. Піянеры-цімураўцы расчысцілі тэрыторыю каля абеліска загінуўшым у гады ваеннага ліхалецця: гэтае мерапрыемтва прайшло ў рамках Тыдня добрых спраў.
Конкурсная праграма "Віктарына для Ўсязнайкі" прайшла ў 6 класе. А падрыхтавала мерапрыемства класны кіраўнік А.К.Стрыжыч.
У.А.Савончык, класны кіраўнік 11 класа, арганізаваў правядзенне шоу-рум "Моладзевая мода".
Вечар адпачынку "Яркія фарбы жыцця", прысвечаны прафілактыцы суіцыду, сабраў у актавай зале старшакласнікаў.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці