Настаўнік-дэфектолаг
Сайка Надзея Сяргееўна
У школе працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей – ПКПД), які размешчаны на трэцім паверсе.
Мэта ПКПД: арганізацыя карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям, якія маюць устойлівыя ці часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбных праграм.
Галоўныя задачы:
- здзяйсняць паглыбленнае псіхолага-педагагічнае абследаванне кожнага дзіцяці з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- выпраўляць ці паслабляць індывідуальныя парушэнні развіцця навучэнцаў, перашкаджаючых засваенню імі зместу адукацыйнай праграмы;
- папярэджваць ўзнікненне другасных парушэнняў псіхафізічнага развіцця дзяцей;
- ствараць неабходнае карэкцыйна-развіваючае асяроддзе для забеспячэння індывідуальна-арыентаванай педагагічнай дапамогі дзецям па выпраўленню ці паслабленню маючых парушэнняў;
- фарміраваць агульныя здольнасці да навучання з мэтай забеспячэння выканання дзецьмі адукацыйных стандартаў;
- аказваць кансультатыўную дапамогу ўсім суб’ектам адукацыйнага працэсу;
- павышаць кампетэнтнасць бацькоў, законных прадстаўнікоў дзяцей па пытаннях індывідуалізацыі навучання і выхавання, прыцягваць да актыўнага ўдзелу ў карэкцыйна-педагагічным працэсе, выкарыстоўваючы розныя формы ўзаемадзеяння.
Залічэнне ў ПКПД здзяйсняецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі на падставе наступных дакументаў:
- заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
- заявы законнага прадстаўніка дзіцяці.
Адлічэнне з ПКПД ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі на падставе спісу навучэнцаў, складзенага па выніках абследавання дзяцей настаўнікам-дэфектолагам ПКПД і спецыялістамі ЦКРНіР і зацверджанага дырэктарам ЦКРНіР. Адлічэнне можа ажыццяўляцца па наступных прычынах:
• выпраўленне парушэнняў фізічнага і (або) псіхічнага развіцця;
• змена месца жыхарства;
• перавод у iншую ўстанову адукацыю;
• адмова законных прадстаўнікоў навучэнца ад карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
Карэкцыйныя заняткі праводзяцца індывідуальна, з групай ці падгрупай дзяцей. Напаўняльнасць групы складае 5-6 чалавек, падгрупы - 2-4 чалавекі. Аб'ём карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, форму правядзення заняткаў для кожнага дзіцяці настаўнік-дэфектолаг вызначае самастойна па выніках вывучэння індывідуальна-тыпалагічных асаблівасцяў навучэнцаў.
Абследаванне і размеркаванне навучэнцаў па групах, падгрупах або індывідуальна праводзіцца настаўнікам-дэфектолагам ў перыяд з 1 па 15 верасня бягучага навучальнага года.
Заняткі пачынаюцца з 16 верасня па 25 мая па зацверджаным каляндарна-тэматычным планаванні для кожнай падгрупы ці групы навучэнцаў.
Штодзённая колькасць заняткаў, іх працягласць і паслядоўнасць вызначаюцца раскладам заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.
Працягласць заняткаў у ПКПД вызначаецца індывідуальнымі і узроставымі асаблівасцямі вучняў і складае:
• групавых - 30-45 хвілін;
• падгрупавых - 25-35 хвілін;
• індывідуальных - 15 - 40 хвілін.
Перыядычнасць наведвання заняткаў навучэнцамі складае 2-3 разы на тыдзень у залежнасці ад складанасці дэфекту, віду маўленчай паталогіі і этапу карэкцыі.
Графік работы
Дзень тыдня
|
Час работы
|
ПАНЯДЗЕЛАК
|
|
АЎТОРАК
|
|
СЕРАДА
|
|
ЧАЦВЕР
|
|
ПЯТНІЦА
|
|
Графік кансультацый настаўніка-дэфектолага
пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі
для бацькоў на 2023/2024 н. г.
Дзень тыдня
|
Час правядзення кансультацыі
|
ПАНЯДЗЕЛАК
|
|
АЎТОРАК
|
|
СЕРАДА
|
|
ЧАЦВЕР
|
|
ПЯТНІЦА
|
|
Графік кансультацый настаўніка-дэфектолага пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі
для бацькоў на 2023/2024 н. г.
№ п/п
|
Тэма кансультацыі
|
Дата правядзення
|
1
|
Арганізацыя карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў ПКПД. Сумесная работа настаўніка-дэфектолага і бацькоў – адна з умоў паспяховасці карэкцыі парушэнняў развіцця дзяцей, залічаных на заняткі
|
20.09
|
2
|
Прыёмы развіцця дробнай маторыкі ў дашкольнікаў
|
11.10
|
3
|
Што такое “артыкуляцыйная гімнастыка” і як яе праводзіць дома
|
29.10
|
4
|
Што такое “фанематычны слых” і як яго развіваць
|
15.11
|
5
|
Арганізацыя гульнявой прасторы ў сям’і
|
29.11
|
6
|
Самамасаж дзяцей з дызартрыяй
|
13.12
|
7
|
Як замацоўваць правільнае гукавымаўленне.
|
20.12
|
8
|
Як выхаваць цікавасць да чытання ў дзіцяці.
|
17.01
|
9
|
Як падрыхтаваць руку дашкольніка да пісьма..
|
31.01
|
10
|
Гульнявыя прыёмы для развіцця навыкаў словазмянення і словаўтварэння ў дашкольнікаў
|
14.02
|
11
|
Развіццё маторна-зрокавай каардынацыі рукі першакласнікаў.
|
28.02
|
12
|
Што такое пазнавальная актыўнасць і як яе развіваць.
|
07.03
|
13
|
Як дапамагчы дзіцяці з дысграфіяй.
|
21.03
|
14
|
Як падрыхтаваць дзіця да школы.
|
11.04
|
15
|
Лагапедычныя гульні па дарозе дадому.
|
25.04
|
16
|
Вынікі работы настаўніка-дэфектолага за год. Рэкамендацыі бацькам дзяцей, якія наведвалі карэкцыйныя заняткі.
|
16.05 23.05
|
Графік кансультацый настаўніка-дэфектолага пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі
для педагогаў на 2023/2024 н. г.
№ п/п
|
Тэма кансультацыі
|
Дата правядзення
|
1
|
Вынікі першаснай паглыбленнай дыягностыкі дзяцей, залічаных на заняткі ў ПКПД.
|
27.09.
|
2
|
Рэкамендацыі для работы з вучнямі з цяжкасцямі ў навучанні.
|
27.09.
|
3
|
Сістэма ўзаемадзеяння настаўніка-дэфектолага і настаўнікаў пачатковых класаў па пераадоленню спецыфічных памылак пісьмовай мовы ў дзяцей пачатковых класаў.
|
18.10.
|
4
|
Дысграфія. Дызарфаграфія. Дыслексія
|
22.11.
|
5
|
Папярэджанне і пераадоленне парушэнняў пісьмовай мовы ў вучняў пачатковых класаў.
|
06.12.
|
6
|
Вынікі карэкцыйнай работы за першае паўгоддзе
|
10.01.
|
7
|
Выкарыстанне малюнкаў з праблемным сюжэтам для развіцця мыслення і маўлення дашкольнікаў.
|
21.02.
|
8
|
Пераадоленне парушэнняў складовай структуры слова ў дашкольнікаў.
|
14.03.
|
9
|
Вызначэнне тыповых цяжкасцяў у навучанні.
|
18.04.
|
10
|
Вынікі работы з дзецьмі за навучальны год
|
|
Час правядзення кансультацый: 13.10 – 14.10
Сайты