Суботні дзень прафарыентацыі
22.12.2024
У рамках шостага школьнага дня 21 снежня ў нашай установе прайшоў Дзень прафарыентацыі. Для вучняў пачатковых класаў была праведзена займальная гульня-падарожжа, прысвечаная свету прафесій. Вучні з цікавасцю пагрузіліся ў разнастайнасць спецыяльнасцяў, якія існуюць вакол іх. Гэтая гульня дапамагла развіць у дзяцей цікавасць да розных сфер дзейнасці, а таксама навучыла шанаваць працу іншых.
З мэтай садзейнічання ў пашырэнні агульнай дасведчанасці школьнікаў аб свеце прафесій педагогам сацыяльным Занька А.А. з навучэнцамі 7-8 класаў была праведзена гадзіна зносін "Выбар прафесіі - справа сур'ёзная". Дзеці не толькі даведаліся аб новых прафесіях, але і паразважалі аб тым, якія якасці і здольнасці чалавека ўласцівыя той ці іншай прафесіі.
Вучні нашай установы прынялі ўдзел у забаўляльна-гульнявой праграме "Свята да нас прыходзіць". Свята прайшло з песнямі і конкурсамі, карагодамі вакол ёлкі. Падчас навагодніх прадстаўленняў панавала атмасфера свята, чараўніцтва, адчуваўся пазітыўны эмацыйны настрой.
У аб'яднанні па інтарэсах "Юны эколаг" рабяты разбіраліся, чым можна і чым нельга падкормліваць птушак зімой. Напаўнялі кормам кармушкі, развешвалі новыя, а таксама выраблялі кармушкі-калонкі.