Суботні калейдаскоп
15.12.2024
У рамках шостага школьнага дня 14 снежня ў нашай установе прайшоў Дзень здароўя. Вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у занятку аб здаровым ладзе жыцця з педагогам-псіхолагам Рылка А.Ю. Рабяты разважалі пра каштоўнасць здароўя ў жыцці чалавека, відах здароўя і спосабах яго ўмацавання.
У Люсінскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з работнікам Люсінскай ААП Занька Аленай Уладзіміраўнай "Мы за здаровы лад жыцця". Падлеткі 7-8 класаў ўспомнілі пра складнікаў здаровага ладу жыцця, прагледзелі відэа аб неабходнасці прытрымлівацца асноўных правілаў для захавання здароўя. Алена Уладзіміраўна нагадала аб правілах харчавання, рэжыму дня і гігіены падлеткаў. Гутарка атрымалася цікавай, дзеці задавалі пытанні і атрымлівалі змястоўныя і зразумелыя адказы. Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі дзецям у падарунак буклеты з інфармацыяй, якая дапаможа весці здаровы лад жыцця.
Вучні 1-7 класаў сталі ўдзельнікамі шашачнага турніру "Майстар шашак". Гульня вучыць акуратнасці, паслядоўнасці ў дзеяннях, уменню не крыўдзіцца пры пройгрышах. У турніры вызначаны" майстры", якіх чакаюць узнагароды на выніковай лінейцы.
Пераможцамі раённага інтэлектуальнага турніру, які прайшоў у РЦДЮТ і змяшчаў пытанні навагодняй і каляднай тэматыкі, стала наша каманда "Эрудыт". Рабяты на "выдатна " справіліся з пытаннямі ўсіх тураў і атрымалі падарункі ад настаяцеля храма Святой блажэннай Матроны Маскоўскай Пятра Сычэвіча.
Там жа, у РЦДЮТ, адбыўся турнір па шахматах, у якім прынялі ўдзел нашы васьмікласнікі Амельяновіч Маргарыта і Жалезны Мацвей, а таксама прайшлі заняткі школы піянерскага актыву, на якіх нашу школу прадстаўляла вучаніца 9 класа Агалец Мілана.