"Карысныя канікулы"
29.10.2024
У рамках акцыі "Карысныя канікулы " ў нашай установе адбыліся выхаваўчыя мерапрыемствы для навучэнцаў. У ходзе дыскусіі "Што значыць быць патрыётам сёння" вучні разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Савончыкам Уладзімірам Аляксандравічам разважалі аб асобасных якасцях сапраўднага патрыёта і аб тым, што кожнаму грамадзяніну нашай краіны патрэбна ганарыцца сваёй Радзімай і берагчы гісторыю, культуру і традыцыі Беларусі.
Дзесяцікласнікі напярэдадні дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа наведалі літаратурны музей нашай школы. З мэтай прафілактыкі ўжывання наркатычных рэчываў для вучняў 11 класа прайшла гутарка "Творчасць супраць наркотыкаў", галоўнай мэтай якога стаў выбар правільнага жыццёвага шляху на карысць здаровага ладу жыцця, стварэнне ў вучнёўскім калектыве спрыяльнай атмасферы, якая выключае ўжыванне наркотыкаў.