Навіны шостага дня
03.03.2024
Грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне стала галоўнай тэмай суботняга дня 3 сакавіка. Вучні нашай школы прынялі ўдзел у занятку "Багацце дабрыні", мэтай якога было выявіць і замацаваць правільныя ўяўленні аб дабрыні і добрых учынках.
У ходзе віктарыны "Мая Беларусь" васьмікласнікі правяралі свае веды па пытаннях гісторыі і культуры, геаграфіі і прыроды нашай краіны. У інтэлектуальным паядынку сышліся каманды" Зубры" і "Бульбашы". Даючы адказы, каманды дэманстравалі добрыя вынікі.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня прайшла акцыя "Падарунак для мамы", падчас якой рабяты вырабілі мініяцюрныя букецікі кветак. Кожны ўдзельнік акцыі адправіўся дадому з прыемным сюрпрызам для мамы.
У рамках акцыі "Моладзь за ЗЛЖ" для навучэнцаў 8-9 класаў прайшло пасяджэнне круглага стала "Уся праўда пра наркотыкі". Вучні абмяркоўвалі шкоду наркотыкаў, высвятлялі, як супрацьстаяць кантактам з тымі, хто ўжывае і распаўсюджвае наркотыкі.
У рамках праекта "Ствараючы натхняем" была адкрыта персанальная выстава вучаніцы 8 класа Занька Паліны "Талент умелых рук". Паліна доўгі час захапляецца бісерапляценнем і ўжо сабрала дастаткова вялікую калекцыю работ. Сярод вырабаў ёсць ўпрыгожванні: бранзалеты, падвескі і кольцы, непаўторныя закладкі для кніг, бралкі ў выглядзе мініяцюрных звяроў і птушак і інш. Таксама Паліна займаецца вышыўкай і актыўна ўдзельнічае ў конкурсах. У гэтым навучальным годзе Паліна стала пераможцай раённага этапу конкурсаў "Калядная зорка" і "Усе дзеці таленавітыя". Шмат чаму Паліна навучылася ад мамы Алесі Уладзіміраўны, якая займаецца рукадзеллем. Выстава працягнецца да 16 сакавіка. Усе жадаючыя могуць паглядзець творчыя работы ў нашым музеі.
У РЦДЮТ прайшоў інтэлектуальны турнір, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, удзел у якім прыняла і каманда “Эрудыт” з вучняў 8-9 класаў нашай школы. Нашы інтэлектуалы паказалі добры вынік і сталі другімі.