Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

05.05.2024
В субботу о духовно-нравственном воспитании

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

ШАГ: "Захавальнікі прыгожага"

21.12.2023

   21 снежня 2023 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага" (аб дзеячах культуры і мастацтва).

  Класны кіраўнік 8 класа Жалезная Вольга Рыгораўна на пачатковым этапе мерапрыемства прадставіла вучням ганаровых гасцей: Занька Тамару Сяргееўну, дырэктара Люсінскага сельскага клуба; Занька Наталлю Мікалаеўну, загадчыка Люсінскай сельскай бібліятэкі.

  Перад пачаткам інтэрактыўнай віктарыны падчас першага этапа “Мы даведваемся” вучні паразважалі над словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка «Мы должны сделать все, для того, чтобы сберечь и приумножить наше культурное наследие, воспитать на нем новое поколение. Беларусь, безусловно, страна талантливых людей. У нас созданы условия для раскрытия, реализации творческого потенциала». Вучні адзначылі, што сапраўды шмат зроблена ў краіне для захавання культурнай спадчыны, нават ў нашай школе. Дзякуючы літаратурнаму музею Якуба Коласа і аб’яднанню па інтарэсах “Спадчына” усе жадаючыя могуць паглядзець батлейку, пагуляць у настольную гульню “Народныя святы і традыцыі” і паглядзець, як жылі палешукі на пачатку ХХ стагоддзя.

  Старшакласнікі добра справіліся з інтэрактыўнай віктарынай і шмат чаго даведаліся новага. Асабліва цікавае пытанне было аб прэміі “За духоўнае адраджэнне”, некаторыя намінанты вызвалі цікавасць сваімі дасягненнямі.

  Падчас ШАГу 2 “Знаёмства з дзеячамі культуры і мастацтва” атрымаўся вельмі цікавы дыялог вучняў і гасцей. Тамара Сяргееўна і Наталля Мікалаеўна не проста так былі запрошаны ўдваіх, хоць і працуюць у розных структурах, яны стварылі вельмі цеснае супрацоўніцтва і сталі сапраўднай творчай камандай. Наталля Мікалаеўна прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах Люсінскага сельскага клуба ў якасці спявачкі, вядучай і, нават, Снягурачкай на дзіцячых ранішніках. Такое супрацоўніцтва як нельга лепш адлюстроўвае чалавечнась, дабрыню і спагадлівасць, што не можа не прыносіць выдатныя вынікі. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабовы ўклад у захаванне і развіццё культуры Тамары Сяргееўне была аб’яўлена благадарнасць начальніка ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкама.

  Напрыканцы занятка вучні адзначылі, што тэма занятка вельмі цікавая і важная, паколькі культура Беларусі – гэта адна з рыс для самапазнання беларускага народу, дазваляе адчуць непаўторнасць беларусаў сярод другіх народаў свету. Культура – гэта тое, што павінен ведаць і берагчы кожны грамадзянін.