Бацькоўская субота
24.09.2023
У рамках шостага школьнага дня 23.09.2023 ва ўстанове прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў абъяднаннях па інтарэсах, грамадска-карысная праца. Вучні 8 і 9 класаў пад кіраўніцтвам Жалезнай В.Р. рыхтаваліся да алімпіяд па хіміі. З-за неспрыяльных умоў надвор'я замест працоўнай акцыі «Чыста ў школе і навокал» прайшлі працоўныя акцыі па падрыхтоўцы і вырабу нагляднага матэрыялу да Дня настаўніка і акцыя «Чыста ў класе». Каманда вучняў 5-7 класаў пад кіраўніцтвам Занька А.І. прыняла ўдзел у раённым інтэлектуальным турніры «Што? Дзе? Калі».
У рамках бацькоўскага дня педагогам-сацыяльным Занька А.А. праведзена гутарка з бацькамі «Адказнасць бацькоў за ўчынкі дзяцей». Пад час гутаркі Алена Анатольеўна пазнаёміла з прававой адказнасцю бацькоў за выхаванне і ахову непаўналетніх дзяцей, з адміністратыўнай адказнасцю бацькоў за парушэнне дзецьмі законаў.
Для бацькоў першакласнікаў праведзены класны бацькоўскі сход «Адаптацыя першакласнага да новых школьных умоў», дзе перад бацькамі выступілі класны кіраўнік 1 класа Аляксейчык С. М. і педагог-псіхолаг Рылка А. Ю. Для бацькоў былі падрыхтаваны памяткі аб паспяховай адаптацыі дзяцей да школы.