Апошні званок для выпускнікоў
25.05.2023
25 мая прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная апошняму званку, які прагучаў для вучняў 9 і 11 класаў. 8 адзінаццацікласнікаў былі ў цэнтры ўвагі вучняў, настаўнікаў, бацькоў і гасцей, якія сабраліся на школьнай пляцоўцы. Ужо па традыцыі, лінейка пачалася з урачыстага ўносу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З прывітаннямі да выпускнікоў выступілі Занька А.А., загадчык аддзела па ідэялогіі і справах моладзі райвыканкама, Шкут В.А., старшыня Люсінскага сельвыканкама, Антыкала Н.А., класны кіраўнік 11 класа, Жалезная Л.У., першая настаўніца сённяшніх выпускнікоў, Жалезная В.С. - ад імя бацькоў адзінаццацікласнікаў. Зялёнка В.В., дырэктар школы, уручыла граматы вучням 9 і 11 класаў, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спартыўнай і грамадскай працы. Адзінаццацікласнікі перадалі сімвалічны ключ ад школы вучням 10 класа, а самі запусцілі высока ў неба звязаныя разам каляровыя шары.
У светлы шлях, выпускнікі!