Суботні дзень: патрыятычныя акцыі
07.05.2023
У рамках шостага школьнага дня ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне.
Грамадска-карысная праца - адна з форм работы, якая дазваляе вучням далучыцца да агульнай карыснай справы і зрабіць школу чысцей, утульней і прыгажэй. Рабяты наводзілі парадак на кветкавых клумбах, прыбіралі траву і пустазелле.
Псіхолага-педагагічны занятак з педагогам-псіхолагам Рылка Алінай Юр'еўнай адбыўся для вучняў 8-9 класаў на тэму «Сапраўдны сябар». Дзеці разважалі аб сістэме паняццяў "дружба", "маральнасць", "павага", расказвалі гісторыі знаёмстваў са сваімі лепшымі сябрамі.
Напярэдадні Дня Перамогі вучні ўспаміналі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, імёны герояў, а таксама пагаварылі аб увекавечанні памяці падчас краязнаўчай гасцёўні "Імя на абеліску". Аб ходзе вызваленчай аперацыі "Баграціён" і вызваленні Ганцавіцкага раёна дзецям распавядала настаўнік гісторыі Сіроткіна Алена Рыгораўна, а вучні 8-9 класаў выступілі з дапаўненнямі. У музычнай віктарыне "Песні Вялікай Перамогі" прынялі ўдзел члены клуба "Патрыёт". Таксама адбылася сустрэча па валейболе пад дэвізам "Да абароны Айчыны гатовыя!", прысвечаная Дню перамогі.
Каманда "Марачкі" прадставіла нашу ўстанову ў раённым этапе спартыўна-патрыятычнай гульні "Зарнічка". Навучэнцы спаборнічалі ў аглядзе строя акцябрацкіх і піянерскіх атрадаў "Будзь гатовы!", адказвалі на пытанні інтэлектуальнага квіза "Маленькія грамадзяне вялікай краіны", выконвалі музычную кампазіцыю на этапе "Беларусь – мая песня", малявалі свой "Баявы лісток" і прайшлі паласу перашкод. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заняла 2-е месца.
А.А. Курылік,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці