Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Апрель, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наши новости

25.04.2024
Ярмарка вакансий

чытаць...

24.04.2024
Семиклассники в краеведческом музее

чытаць...

24.04.2024
Всебелорусское народное собрание

чытаць...

24.04.2024
Семинар учителей искусства

чытаць...

21.04.2024
День профориентации и трудового воспитания

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Гісторыя школы

Першая школа ў вёсцы Люсіна - трохкласнае народнае вучылішча - была адкрыта ў 1898 годзе. Настаўнікам працаваў Аляксандр Восіпавіч Барташэвіч, якога ў 1900 г. змяніў Аляксандр Юстынавіч Фурсевіч, той самы, што даваў урокі дома малому Косціку – будучаму вялікаму песняру Якубу Коласу. А ў 1902 годзе, пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, у Люсіна прыехаў настаўнічаць і сам Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Дадзеныя "Памятной книжки Минской дирекции народных училищ за 1902-1903 учебный год" сведчаць аб тым, што на той час у Люсінскім вучылішчы (школе) было 37 вучняў – 35 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Першае месца працы Якуб Колас па-мастацку ўвасобіў у аповесці «У палескай глушы».

У часы знаходжання вёскі ў складзе Польшчы навучанне ў школе вялося на польскай мове. Пасля ўсталявання савецкай ўлады вучні атрымалі магчымасць вучыцца на роднай мове. Захаваўся фотаздымак Люсінскай школы, зроблены ў 1940 годзе (у гэтым будынку працаваў яшчэ К.М.Міцкевіч). 

Школа ў час пажару згарэла. На яе месцы праз некаторы час быў зроблены будынак, у якім размяшчалася праўленне мясцовага калгаса імя Калініна, сельскі клуб і бібліятэка. У 1987 годзе гэты будынак таксама згарэў. Доўгі час месца, дзе размяшчалася школа, у якой працаваў Я.Колас, пуставала. А ў кастрычніку 2002 года да 120-годдзя з дня нараджэння паэта там быў устаноўлены памятны знак. 

У 1944 годзе пасля вызвалення вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аднавілася навучанне дзяцей. Яно вялося ў пяці прыстасаваных сялянскіх хатах. Месцаў не хапала, і мясцовыя жыхары ў адным са сваіх лістоў звярнуліся за дапамогай да Якуба Коласа пабудаваць новую школу. 

У 1949 годзе пачатковая школа была пераўтворана ў сямігадовую. У той час у школе навучалася 160 вучняў, а заняткі вялі 9 настаўнікаў. Першы выпуск сямікласнікаў адбыўся ў 1952 годзе. У тым жа годзе на вуліцы Савецкай быў пабудаваны драўляны будынак школы, у якім размяшчаліся чатыры класныя пакоі, настаўніцкая, піянерскі пакой.


  Вёска расла. Аднаго будынка для школы не хапала. Рашэннем сельскага савета школе быў перададзены неэкплуатуемы цагляны будынак, у якім зараз размяшчаецца праўленне ААТ “Люсіна-Агра”. 

У 1964 годзе Люсінская школа атрымала статус сярэдняй, першы выпуск якой (17 вучняў) адбыўся ў 1966 годзе. Дзяцей было столькі, што нават у двух будынках заняткі праходзілі ў дзве змены. Настаўнікам прыходзілася за час перапынку літаральна перабягаць з аднаго будынка ў другі на адлегласць каля кіламетра, каб паспець на наступны ўрок.

 

У 1970 годзе распачалося будаўніцтва трохпавярховага будынка школы, які ў студзені 1972 года гасцінна прыняў шэсць соцень вучняў. Шырокія карыдоры, прасторныя кабінеты з новай мэбляй і вучэбным абсталяваннем, сталовая, актавая і спартыўная зала – усё гэта было прадстаўлена ў распараджэнне вучняў і настаўнікаў. На будынку школы размясцілася мемарыяльная дошка, якая нагадвала аб  працы ў нашай вёсцы Якуба Коласа.

 

У красавіку 1982 года да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта ў школе быў адкрыты літаратурна-этнаграфічны музей. У яго стварэнні прынялі ўдзел вучні, настаўнікі, мясцовыя жыхары. Вялікую дапамогу аказалі мясцовы калгас, раённы выканаўчы камітэт.

Пасля закрыцця восенню 1992 года дзіцячага сада па прычыне аварыйнасці будынка (таго самага драўлянага будынка, у якім мясцілася школа з 1952 да 1971 гг) доўгі час не вырашалася пытанне аб арганізаваным выхаванні дашкольнікаў. І толькі летам 2004 года распачалася рэканструкцыя будынка сярэдняй школы: правае крыло  другога паверха было аддадзена пад дзіцячы сад. У лістападзе 2004 года на базе школы пачала дзейнічаць падрыхтоўчая група дзіцячага сада. Установа была пераўтворана ў дзіцячы сад - сярэднюю школу.

 У 2009 годзе ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай адраджэння вёскі быў праведзены капітальны рамонт будынка школы. Адметным стала атрыманне школай новага статуса - дзяржаўнай установы адукацыі.

Вялікі аб'ём работы быў выкананы ў 2011 годзе ў сувязі з правядзеннем у райцэнтры Дня беларускага пісьменства. Школа атрымала новы камп'ютарны клас. Важнай падзеяй гэтага года стала наведванне 3 лістапада вёскі Люсіна сынам Я.Коласа М.К.Міцкевічам. Міхаіл Канстанцінавіч другі раз наведаў нашу вёску ў 2012 годзе, калі тут праводзілася свята, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Я.Коласа.

Рашэннем Ганцавіцкага райвыканкама №1153 ад 27.12.2016 нашай установе прысвоена імя Якуба Коласа.

Шмат часу мінула з той пары, як люсінскія дзеці ўпершыню атрымалі магчымасць вучыцца ў школе. Колькі вучняў прайшліся па школьных карыдорах за дзясяткі гадоў! Колькі настаўнікаў сеялі разумнае, добрае, вечнае ў іх сэрцах! Сярод іх Вольга Нікіпараўна Шушко, настаўніца пачатковых класаў, у 1983 годзе ўзнагароджаная знакам "Выдатнік народнай адукацыі БССР".

За гады дзейнасці школы залатымі і сярэбранымі медалямі ўзнагароджаны 32 выпускнікі. Сярод выпускнікоў Люсінскай школы Міхаіл Іванавіч Навумік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, Віталь Аляксандравіч Рылка, кандыдат сельскагаспадарчых навук. Многія былыя вучні працуюць кіраўнікамі устаноў і прадпрыемстваў у розных кутках Беларусі. Мясцовае ААТ "Люсіна-Агра" узначальвае Аляксандр Цімафеевіч Амельяновіч. Старшынёй Люсінскага сельвыканкама працуе Вячаслаў Аляксандравіч Шкут. Выпускнікі  Люсінскай сярэдняй школы працавалі яе кіраўнікамі, гэта - Аляксандр Іванавіч Занька (1998-2004 гг.), Вячаслаў Аляксандравіч Шкут (2004-2007 гг.), Алена Рыгораўна Сіроткіна (2007-2014 гг.). Аддзел па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама ўзначальвае выпускніца нашай школы 1988 г. Надзея Уладзіміраўна Здрок.

 Гісторыя школы - гэта вялікая кніга, створаная вучнямі і настаўнікамі, усімі, хто звязаў свой лёс са школай. А колькі старонак гэтай кнігі яшчэ не напісана! Колькі імён і падзей, вядомых і невядомых сучаснаму пакаленню, чакаюць свайго адлюстравання на гэтых старонках!

Зараз у школе навучаецца 144 вучні ў 11 класа-камплектах. У дзвюх групах дзіцячага сада выхоўваецца 24 дзяцей. Працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Арганізавана работа трох груп падоўжанага дня, 13 аб'яднанняў па інтарэсах, 3 школьныя спартыўныя секцыі, 3 секцыі ДзЮСШ. На базе школы працуе філіял раённай школы мастацтваў. Школу і дзіцячы сад наведваюць дзеці з чатырох населеных пунктаў: аг.Люсіна, ст.Люсіна, в.Палонь, в.Макава. Падвоз вучняў ажыццяўляецца школьным аўтобусам. Вучэбныя заняткі арганізаваны ў адну змену.


На стартовую страницу О школе


На начало этой страницы


На главную страницу