Дзень здароўя
10.12.2022
У шосты школьны дзень нашы вучні мелі магчымасць прыняць удзел у выхаваўчых і спартыўных мерапрыемствах. Сацыяльны педагог Макарэвіч Юлія Сямёнаўна правяла з вучнямі занятак з элементамі трэнінга “Аб здароўі ўсур’ез”. Рабяты даведаліся аб негатыўным уплыве на здароўе чалавека шкодных звычак, а таксама паспрабавалі вызначыць прычыны узнікнення шкодных звычак.
У рамках шматпрофільнай акцыі “Здароўю – ТАК!” для вучняў адбыўся трэнінгавы занятак “Дрэнныя звычкі няхай гараць як спічкі”. Удзельнікі вызначылі асноўныя накірункі дзейнасці для падтрымання свайго здароўя, а таксама падзяліліся адзін з адным сакрэтамі свайго здароўя.
Кожны ведае, што адным з асноўных сродкаў падтрымаць сваё здароўе – гэта займацца спортам. У нашай школе прайшоў марафон спартыўных спраў “Трэнд на здаровы лад жыцця”. Дзеці паўдзельнічалі ў таварысцкай сустрэчы па міні-футболе. Аматары стральбы паспрабавалі свае сілы ў турніры “Самы трапны стралок”.
Удзельнікі клубу “Патрыёт” прысвяцілі занятак вывучэнню Брэсцкай вобласці. Вялікую ўвагу рабяты надалі месцаразмяшчэнню раёнаў у вобласці, вылучылі асаблівасці эканамічнага, прамысловага і культурнага развіцця рэгіёну.
Каманда нашай школы прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па шашках. Вучаніца 9 класа Сяргейчык Паліна паказала выдатны вынік і заняла 3 месца сярод дзяўчынак. Віншуем каманду і іх трэнера Наумік Марту Іосіфаўну.
Каманда “Эрудыт” 8-9 класаў (капітан Жалезная Анастасія) у раённым інтэлектуальным турніры “Што? Дзе? Калі?” прадэманстаравала свае веды і логіку па навагодняй тэматыцы, стаўшы пераможцай. Нашы віншаванні камандзе і трэнеру Заньку Аляксандру Іванавічу з выдатным вынікам!
А.А. Курылік,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці