ШАГ: “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці”
24.11.2022
24.11.2022 у нашай установе адукацыі для 8-11 класаў прайшло мерапрыемства ў рамках рэалізацыі інфармацыйнага-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. З тэмай занятка “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці” пазнаёміла класны кіраўнік 9 класа Наумік Марта Іосіфаўна. Згодна першаму інфармацыйнаму блоку “Машынабудаванне – аснова рухаючай сілы эканомікі нашай краіны” вучні пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі прамысловасці, паведамілі аб самых знакамітых аўтамабільных марках, а таксама аб развіцці электратранспарту і праглядзелі інфармацыйны відэаматэрыялы па зададзенай тэматыцы.
У рамках другога інфармацыйнага блоку «Беларусь – краіна вялікай хіміі» з дасягненнямі і паспяховым укараненнем гэтай навукі у прамысловасць пазнаёміла госць мерапрыемства настаўнік хіміі Жалезная Вольга Рыгораўна. Вольга Рыгораўна падкрэсліла важнасць развіцця ў краіне хімічнай прамысловасці, паколькі менавіта дзякуючы ёй усе галіны прамысловасці краіны забяспечаны патрэбнымі сродкамі і рэсурсамі. Вучні узгадалі адны з самых вядомых і уплывовых хімічных прадпрыемстваў, да якіх аднеслі: вытворчасць сінтэтычных смол у Наваполацку, гумавытворчыя вырабы ў Барысаве, Бабруйску, Магілёве, выраб азотных угнаенняў на заводзе “Гродна Азот”.
Вучні 9 класа пазнаёмілі прысутных з трэцім інфармацыйным блокам “Горна-абагачальны камбінат ААТ “Беларуськалій” – нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь”. У дзейнасці камбіната “Беларуськалій” вучні адзначылі вядучы уплыў не толькі ў рамках нашай краіны, але і за яе межамі, паколькі на яго долю даводзіцца пятая частка сусветнага выпуску калійных угнаенняў.
Усе ўдзельнікі заняткаў адзначылі, што інтэнсіўнае развіццё, выкарыстанне сучасных тэхналогій, вядомасць беларускіх брэндаў на сусветным рынку – гэта тое, чым павінны ганарыцца грамадзяне нашай краіны.