Субота - дзень здароўя
13.11.2022
У рамках шостага школьнага дня ў нашай школе прайшоў Дзень здароўя. Адзін з лепшых спосабаў падтрымліваць моц свайго здароўя – займацца спортам: нашым хлопцам і дзяўчатам гэты факт добра знаёмы. У гэтую суботу нашы навучэнцы сталі ўдзельнікамі таварыскай сустрэчы па валейболе "Фізкульт-Ура!". А самыя маленькія грамадзяне школьнага жыцця - вучні пачатковых класаў - дружна крочылі па "Вясёлцы здароўя". У ходзе мерапрыемства дзеці дэманстравалі веды асноўных законаў здароўя і разважалі, як аптымальна іх выконваць. Удзельнікі клуба "Патрыёт" паўдзельнічалі ў інтэрактыўным занятку, прысвечаным вывучэнню Беларусі. Працягваюць нас радаваць каманды інтэлектуальнага клуба "Эрудыт". На гэты раз каманда дзяцей (5-7 класы) заняла 3 месца ў раённым турніры "Што? Дзе? Калі?", які прайшоў у РЦДЮТ.
А галоўнай падзеяй шостага школьнага дня стаў раённы фестываль-конкурс "Мой пясняр - мой гонар, мая спадчына", які прайшоў у сценах нашай школы.
А.А. Курылік,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці