Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

05.05.2024
В субботу о духовно-нравственном воспитании

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

ШАГ. “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”

27.10.2022

    27 кастрычніка ў нашай школе адбыўся чарговы занятак для 8-11 класаў у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна: сустрэча прайшла на тэму “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі (аб забеспячэнні рэалізацыі правоў грамадзян і юрыдычных асоб на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай прававой інфармацыі)”. Занятак прайшоў з удзелам госця – Амрэйчык Святланы Анатольеўны, юрыста ААТ “Люсіна-Агра”.

    Класны кіраўнік 10 класа Савончык Уладзімір Аляксандравіч пад час абмеркавання першага інфармацыйнага блоку “Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі” нагадаў вучням аб унясенні змен у Канстытуцыю і пазнаёміў дакладна з артыкуламі, якія закранаюць Дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі. Уладзімір Аляксандравіч падкрэсліў, як неабходна і вельмі важна карыстацца дакладнай і афіцыйнай інфармацыяй, якая становіцца даступнай, дзякуючы сучасным сродкам і інфармацыйным інтэрнэт-рэсурсам.

    Вучаніцы 10 класа Занька Жанна і Наумік Кацярына пазнаёмілі прысутнічаючых з мэтай і задачамі дзейнасці Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі і магчымасцях Дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў. Таксама вучаніцы паведамілі аб наяўнасці магчымасці карыстацца прававымі інфармацыйнымі рэсурсамі у сацыяльных сетках.

    Святлана Анатольеўна расказала вучням аб аказанні дапамогі грамадзянінам, якія звяртаюцца за юрыдычнай кансультацыяй, якім чынам вядзецца аналіз заканадаўчых актаў і пастаноў, а таксама своечасовае інфармаванне работнікаў. Адказваючы на пытанне вучняў, як жыць сучаснаму чалавеку ў разнастайным інфармацыйным патоку, Святлана Анатольеўна адзначыла, па-першае, крытычна ставіцца да любой інфармацыі і аналізаваць яе з дапамогай афіцыйных сродкаў, па-другое, заўсёды цікавіцца навінамі ў сістэме прававой інфармацыі.