Паэтычны чэлендж і віктарына для трэцякласнікаў
22.09.2022
22 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы адбыўся паэтычны чэлендж "Беларуская мова - мелодыя сэрца", накіраваны на стварэнне сучаснай пляцоўкі для папулярызацыі роднай мовы, літаратурнай творчасці сярод падлеткаў, далучэнне да паэтычнай спадчыны краіны, яе культуры і гісторыі.
ГЛЯДЗЕЦЬ
Вучні 3 класа сталі удзельнікамі віктарыны "Знаўцы беларускай мовы". Яны з цікавасцю выконвалі заданні: разгадвалі загадкі, перакладалі складаныя прыказкі на беларускую мову. Больш за ўсё дзецям спадабалася разгадваць крыжаванку і чытаць скарагаворкі. У час правядзення віктарыны вучні праявілі цікавасць і павагу да беларускай мовы.