Эстафета музейнага вопыту
06.05.2022
Антыкала Н.А., кіраўнік літаратурнага музея Якуба Коласа, прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай акцыі «Эстафета музейнага вопыту». Наталля Аляксандраўна стала ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі «Культурна-адукацыйныя практыкі сучаснага музея ўстановы адукацыі» сярод кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі нашага раёна. Яна прадставіла вопыт работы ў галіне музейнай дзейнасці: музейныя практыкі, праекты, традыцыі, заняткі і г.д.
Вынікам правядзення дыялогавай пляцоўкі з’явіцца электронны зборнік матэрыялаў, які будзе размешчаны на сайце аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці