Дзень творчых спраў і моладзевых аб’яднанняў
01.05.2022
У суботу, 30 красавіка, ва ўстанове прайшлі разнастайныя мерапрыемствы. Класны кіраўнік 3 класа Дзічка Л.С. запрасіла вучняў пачатковых класаў наведаць гульнёвую праграму “Шчаслівы выпадак”. Класны кіраўнік 8 класа Наумік М.І. арганізавала КТС “Пісьмо герою Вялікай Перамогі” для вучняў 7-8 класаў, дзе кожны жадаючы меў магчымасць падрыхтаваць пісьмо ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы якім мы цяпер жывём пад светлым мірным небам. Актыў нашай піянерскай дружыны “Неспакойныя сэрцы” арганізаваў правядзенне піянерскага суботніка: была добраўпарадкавана тэрыторыя парка каля абеліска загінуўшым аднавяскоўцам у гады вайны.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па гісторыі для вучняў 8-9 класаў, грамадска-карысная праца, заняткі ў гуртках, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, “Патрыёт”.
Пад час занятку ў гуртку “Роўны навучае роўнага” вучні 9 класа вялі размову аб інфекцыях, якія перадаюцца палавым шляхам. Удзельнікі гуртка “Патрыёт” прынялі ўдзел у занятку “Нашы сімвалы”, прысвечанаму Дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь і тым самым паклалі пачатак правядзенню ва ўстанове тыдня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Агалец Мілана стала ўдзельніцай раённага інтэрактыўнага занятку “Школы піянерскага актыву”, які прайшоў у РЦДЮТ. Каманда “Эрудыт” вучняў 10-11 класаў прыняла ўдзел у раённым турніры гульні “Што? Дзе? Калі?” і на мажорнай ноце завяршыла інтэлектуальны сезон камандных гульняў, стаўшы пераможцай.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці