Аб генацыдзе мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны на ўроку Памяці
28.04.2022
З мэтай фарміравання ў вучняў аб’ектыўнага уяўлення пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, пра гераічную спадчыну як важнейшы складальнік гістарычнай памяці, пра генацыд беларускага народа, выхавання паважлівых адносін да гістарычнага мінулага ва ўстанове адукацыі “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Ганцавіцкага раёна прайшоў урок Памяці, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне “Нам гэты свет завешчана берагчы”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 5, 6 класаў, карэспандэнты школьнага медыяцэнтра “Прэсмедыа”, вядучымі выступілі класныя кіраўнікі Жалезная Вольга Рыгораўна і Сіроткіна Алена Рыгораўна. На ўроку Памяці прысутнічалі ганаровыя госці Гурбановіч Аляксандр Мікалаевіч, пракурор Ганцавіцкага раёна, Шкут Вячаслаў Аляксандравіч, старшыня Люсінскага сельскага выканаўчага камітэта.
Урок пачаўся з уступнага слова вядучых, якіх падтрымаў сваім выступам Шкут Вячаслаў Аляксандравіч аб пачатку вайны і свяце Перамогі, як дзяржаўным свяце і свяце ўсяго беларускага народа.
У ходзе ўрока былі абмеркаваны гераізм савецкіх пагранічнікаў, акупацыя Беларусі, партызанскі рух і падпольная барацьба, вызваленне Беларусі. Успаміналі тысячы беларускіх вёсак знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і вёску ў нашым раёне Задуб’е. Аб цяжкай долі жыхароў нашай вёскі расказала Наумік Кацярына, вучаніца 9 класа, якая пазнаёміла з гісторыяй растрэлу мірных жыхароў у 1944 годзе ва ўрочышчы Града. Затым прысутным быў прапанаваны прагляд відэаўспамін відавочцаў гэтай падзеі Сяргейчыка Сямёна Ігнацьевіча і Рылкі Сямёна Пятровіча.
Аб фактах генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны прысутным расказаў пракурор Ганцавіцкага раёна Гурбановіч Аляксандр Мікалаевіч. Ён падрабязна пазнаёміў з законам “Аб генацыдзе беларускага народа” і вядомых фактах генацыда, выяўленных у Беларусі пракуратурай.
Карэспадэнты школьнага медыяцэнтра падрыхтавалі прысутным пытанні: “Што вы ведаеце аб партызанскай барацьбе ў нашай вёсцы?”, “Чаму памяць пра Вялікую Айчынную вайну такая важная для ўсяго чалавецтва?”, “Што мы можам зрабіць, каб памяць пра падзеі і героях вайны заставалася ў вяках?”.
Вучні ў адказ карэспандэнтам падрыхтавалі паведамленні пра сваіх прадзядуль, сваякоў, прабабуль, дзякуючы якім мы жывём у мірнай квітнеючай краіне.
Занька Паліна Валянцінаўна сказала: “Памяць пра вайну для мяне важная як памяць пра майго прадзядулю Занька Васіля Кірылавіча, які меў медаль “За баявыя заслугі”, медаль “За вызваленне Варшавы”, медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.” і быў ўзнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Мы захоўваем яго ўзнагароды, шануем памяць пра яго. І не хочам вайны”. Словы Паліны падтрымалі астатнія вучні. Агалец Мілана расказала аб прабабулі Маслёнчанка Вользе Аляксееўне, якая была адпраўлена на прымусовыя работы ў Германію ў мястэчка Фетэсвельдэн. Занька Паліна Сяргееўна паведаміла аб прадзядулі Занька Паўлу Андрэевічу, які ў гады вайны быў правадніком-сувязным спецгрупы “Балотныя”. Меў прозвішча “Шмыг”, бо вельмі часта гаварыў: “Мы хуценька туды-сюды, шмыг-шмыг”. Жалезная Таццяна і Жаленая Софія расказалі аб сваім дзядулі Занька Рыгору Паўлавічу, які быў узнагароджаны Ордэнам Славы ІІІ ступені і Ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Жалезная Сафія Віктараўна падзялілася ўспамінамі пра прадзядулю Бабка Сямёна Сямёнавіча, фотаздымак якога размешчаны ў кнізе “Памяць”.
У памяць аб усіх загінуўшых прагучала песня “Боевые ордена наших прадедов и дедов” у выкананні вучаніцы 6 класа Жалезнай Таццяны. Алена Рыгораўна падвяла вынік выступам вучняў наступнымі словамі: “Нам ніколі не забыць страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы помнім, і ў гэтым наша моц”. І запрасіла ўсіх ушанаваць памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Завяршыўся ўрок сімвалічным умацаваннем меж Беларусі: вучні размясцілі белых голубаў - сімвалаў міру - па контуры нашай краіны.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці