Прафарыентацыйная субота
24.04.2022
У суботу, 23 красавіка, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы ў рамках дня прафарыентацыі. Педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. правяла віктарыну “Адгадай прафесію”, дзе вучням былі прапанаваны выявы малюнкаў, у якіх былі схаваны назвы прафесій. Стрыжыч А.К., класны кіраўнік 11 класа, запрасіла вучняў на прафгульню “Прафесійнае лато”, дзе рабяты змаглі пазнаёміцца з сучаснымі папулярнымі прафесіямі з дапамогай картак лато. А вучні 9 класа наведалі мерапрыемствы шостага школьнага дня ва УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельска-гаспадарчай прамысловасці”. Пад час прафарыентацыйнай экскурсіі па ліцэі вучні пазнаёміліся з будынкам, вучэбнымі кабінетамі, гісторыяй ліцэя. Дзевяцікласнікі даведаліся аб спецыяльнасцях і прафесіях, якія можна атрымаць у ліцэі.
Ідзе падрыхтоўка да святкавання дня Перамогі. Разам з педагогам-арганізатарам Богдан В.У. вучні упрыгожылі фасадныя вокны школы да свята.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па біялогіі для вучняў 8 класаў, грамадска-карысная праца, заняткі ў гуртках “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, “Патрыёт”, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Лідар”.
Вучні 6 класа разам з класным кіраўніком Жалезнай В.Р. правялі акцыю “Новае жыццё ў абмен на корачкі” з запрашэннем дарослых і дзяцей падтрымаць дадзены праект па зборы пластыкавых коркаў.
Каманда “Эрудыт” нашай установы пад кіраўніўніцтвам Занька А.І. прыняла ўдзел у раённым турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод вучняў 5-7 класаў і стала пераможцам.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці