У свеце правоў
13.04.2022
Тыдзень прававых ведаў “У свеце правоў” праходзіць ва ўстанове з 11 красавіка. У рамках Тыдня ўжо прайшлі: класныя і інфармацыйныя гадзіны «Правы дзіцяці – правы грамадзяніна» у 2 і 3 класах, «З гісторыі права і закона» у 5, 7 класах, «Правы моладзі ў Беларусі» у 9 і 11 класах; конкурс знаўцаў правоў чалавека «Што? Навошта? Чаму?» для выхаванцаў ГПД.
Пад час мерапрыемстваў вучні пазнаёміліся і замацавалі свае веды па правах дзіцяці, асноўнымі законамі нашай краіны. Вучні разважалі аб сваіх правах і абавязках, аб адказнасці, аб падтрымцы дзяцей і моладзі кіраўніцтвам нашай дзяржавы.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці