Мы – за здаровы лад жыцця!
06.04.2022
У рамках Тыдня “Мы – за здаровы лад жыцця!” ва ўстанове прайшлі класныя гадзіны ў 9 і 11 класах “Мода на здароўе”, вучні і бацькі дасылаюць фотаздымкі для ўдзелу ў фотавыставе “Спартыўная сям’я”.
Настаўнікі Наумік М.І. і Бур’як Н.А. правялі для вучняў 3-4 класаў алімпійскі ўрок у рамках Міжнароднага дня спорту на блага развіцця і міру 06.04.2022. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра Алімпійскія гульні. Пазнаёміліся з алімпійскімі сімваламі, талісманамі. Вучні складвалі талісман алімпіяды ў Токіа 2020, спрабавалі расшыфраваць алімпійскі дэвіз і шмат іншага. Кожны вучань атрымаў медаль за актыўнасць на ўроку.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці