Актыўныя канікулы
30.03.2022
Актыўна праходзяць вясеннія канікулы для вучняў нашай школы. Так, каманда дзяўчынак нашай установы пад кіраўніцтвам Наумік М.І. 28-29 сакавіка прыняла ўдзел у занальных спаборніцтвах па валейболе. Каманда “Эрудыт” (9-11 кл) стала ўдзельнікам раённага інтэлектуальнага турніру. Цімураўцы разам з педагогам-арганізатарам правялі акцыю “Пакуль мы памятаем, у нас ёсць будучыня” па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля абеліска. Класны кіраўнік 8 класа Наумік М.І. запрасіла вучняў на віктарыну “Як добра ты ведаеш музыку?”.
Насычаны мерапрыемствамі дні ў лагеры “Дружныя рабяты”: 29 сакавіка прайшоў дзень памяці, прысвечаны Году гістарычнай памяці, пад час якога праглядзелі і абмеркавалі фільм пра Брэсцкую крэпасць, прайшоў конкурс малюнкаў “Сімвалы маёй радзімы”, 30 сакавіка дзеці наведалі сельскую бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у віктарыне “Кніга – лепшы сябар чалавека”.
А вось удзельнікі гуртка спадчына 30 сакавіка сустракалі ў літаратурным музеі Якуба Коласа гасцей з горада Баранавічы. Дзяўчынкі-экскурсаводы правялі экскурсію па музеі, прапанавалі паўдзельнічаць у квэст-гульні “Пра што расскажа наш музей” і завяршылі прыём гасцей прадстаўленнем батлейкі.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці