Прафарыентацыйныя сустрэчы
30.03.2022
З мэтай пашырэння ведаў аб прафесіях бібліятэкара, медыцынскай сястры і доктара вучні 2 і 5 класаў адпаведна наведалі школьную бібліятэку і Люсінскую амбулаторыю агульнай практыкі. Вучні 2 класа сустрэліся з бібліятэкарам Занька З.Р., якая падрабязна расказала аб сваіх абавязках, аб важнасці сваёй прафесіі. Пазнаёміла з кнігамі, якія карыстаюцца самай вялікай папулярнасцю сярод вучняў і настаўнікаў. А вось вучні 5 класа шмат цікавага даведаліся аб прафесіях доктара і медыцынскай сястры пад час экскурсіі па амбулаторыі і гутаркі з Крупеніч В.А., медыцынскай сястрой, і Муха Д.В., загадчыкам амбулаторыі, урачом агульнай практыкі.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці