Перамога эрудытаў
19.03.2022
19 сакавіка ў РЦДЮТ прайшоў інтэлектуальны турнір сярод каманд 5-7 класаў, удзел у якім прынялі восем устаноў адукацыі. Каманда "Эрудыт", у склад якой ўвайшлі Амельяновіч Паліна, Дамброўскі Мацвей, Дзямідчык Станіслаў і Жалезны Артур, па выніках трох тураў атрымала ўпэўненую перамогу, набраўшы 24 балы. На другім месцы - прадстаўнікі гімназіі (20 балаў), трэцяе месца падзялілі каманды Агарэвічскай СШ і СШ №2 г.Ганцавічы (17 балаў).
А.І. Занька,
кіраўнік клуба "Эрудыт"