Квэст-гульня ў музеі
14.02.2022
Займальна праходзяць заняткі ў школьным музеі. Так, вучні 6 класа сталі ўдзельнікамі квэст-гульні "Пра што раскажа наш музей?", якую правялі ўдзельнікі гуртка «Спадчына». Спачатку дзяўчынкі-экскурсаводы арганізавалі экскурсію для рабят, а пасля вучням 6 класа давялося прайсці маршруты па раздзелах музея, па прыладах працы палешука, вызначыць віды рамёстваў. Шасцікласнікі атрымалі задавальненне ад вынікаў сваёй працы і ад гульні ў цэлым.
Н.А. Антыкала,
кіраўнік музея