Жыццё першакласнікаў
24.01.2022
Актыўна і займальна праходзяць школьныя дні ў вучняў 1 класа. У пятніцу, 21 студзеня, яны разам з класным кіраўніком Занька Л.У. наведалі літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа, дзе для іх была праведзена займальная экскурсія па музеі і прадстаўлена батлейка. 24 студзеня разам з выхавальнікам ГПД Жалезнай Г.У. першакласнiкi прынялiактыўны ўдзел y акцыi “Птушкi ля кармушкi”. Дзеці падрыхтавалі корм для птушак і разнеслі яго па кармушкам, якія знаходзяцца ў школьным садзе, на прышкольнай тэрыторыі.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці