Субота для бацькоў і дзяцей
23.01.2022
У рамках шостага школьнага дня і бацькоўскага ўніверсітэта ў суботу, 22 студзеня, ва ўстанове прайшла бацькоўская гасцёўня “Бяспека дзяцей у сетцы Інтэрнэт: што могуць зрабіць дарослыя?”. Пад час гасцёўні бацькам быў прапанаваны прафілактычні відэаролік “Дзеці і сацыяльныя сеткі”, які пасля прагляду быў абмеркаваны ўдзельнікамі гасцёўні. Класны кіраўнік 6 класа Жалезная В.Р. падрыхтавала для бацькоў памяткі “Бацькоўскі кантроль і правілы зносін у сетцы”.
Згодга плана мерапрыемстваў шостага школьнага дня ва ўстанове прайшлі грамадска-карысная праца: акцыя “Зялёны патроль” (рыхленне зямлі і ўвільгатненне пакаёвых кветак), заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Роўны навучае роўнага”, “Прэс-цэнтр”, “Фантазія”, факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская”, прадметныя кансультацыі па фізіцы, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Цімур”.
Педагог-арганізатар і педагог сацыяльны запрасілі вучняў 1-6 класаў на відэалекторый “Цудоўнае поле сяброўства”. Класны кіраўнік 7 класа Амбражук Л.М. для вучняў 7-9 класаў правяла ўрок самавызначэння “Тып будучай прафесіі”, дзе дапамагла вучням у вызначэнні прафпрыгоднасці.
Каманда “Эрудыт” у складзе вучняў 6-7 класаў прыняла ўдзел у раённым турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і сярод васьмі каманд заняла 2-е месца.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці